Беларусь – апошняя дыктатура еўропы, міт альбо рэчаіснасць?

 

Памятаю, як у 96 годзе здавалася, што лукашэнку не працягнуць і два гады. Больш за 50 тысячаў чалавек выходзіла на вуліцы мінска, перакульваліся міліцэйскія машыны, ляцелі каменні... здавалася, што вось тут, зараз... але...

Вось ужо 10 гадоў А.Лукашэнка – прэзідзент беларусі...

Рэферэндум 17.10.2004. Па афіцыйных звестках больш за 80 адсоткаў (па неафіцыйных – 30-40%) выбаршчыкаў дазволілі балатавацца на пост прэзідзента неабмежаваную колькасць раз. Фактычна гэта значыць – пажыццевае прэзідзенства Лукашэнка. Па дадзенных незалежных экспертаў рэферэндум быў цалкам сфальсіфікаваны.

Маштаб падману сапраўды ураджвае: дзясяткі тысячаў членаў выбарчых камісій і афіцыйных “назіральнікаў” удзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў і рэферэндуму, тысячы “журналістаў” распавядаюць пра чароўную перамогу лукашэнка, нарэшце, мільены людзей удзельнічалі ў галасаванні – і большасць з іх, а ні кропелькі, нявераць у справядлівасць вынікаў, сапраўды, гэта адзін з самых вялікіх самадзейных спектакляў у гісторыі чалавецтва. Пры гэтым, на наступны дзень на вуліцы Мінска выходзяць толькі 3-4 тысячы чалавек. Няўжо ў краіне не засталося сумленных людзей? Чаму мы ўсе так напужаны? Няўжо мы сапраўды такія дурні, за якіх нас трымаюць?

Вынікі “рэферэндуму” падцвердзілі, што сення палітычная апазыцыя ў беларусі амаль не існуе. У палітычных партыях засталіся толькі актывісты-фанатыкі і тыя, для каго апазыцыя – гэта бізнес. Яны атрымоўваюць свае гранты, наведваюцца на семінары ў заходнюю еўропу. Яны сталі добрай мішэнню для дзяржаўных медыя, абывацелям не падабаецца, калі хтосьці жыве, хаця б трохі, лепш за ніх. На апошніх дэмакратычных мітынгах збіралася, не больш за некалькі тысячаў чалавек, з якіх трэцяя частка – гэта людзі ў цывільным. Пры гэтым нельга сказаць, што большасць людзей падтрымлівае Лукашэнку, проста яны не бачаць у сабе моцы штосьці змяніць. Мы ўсе прызвычаяліся да такога існавання, у магазінах есць усе неабходнае, грошаў хапае на ежу і таннае адзенне, у дамах не вельмі холадна... Каго непакое тое, што няма свабоды, што дзяржава манапалізавала ўсе сферы чалавечага жыцця?

Сеняшняя беларусь – гэта, той-жа карпаратыўны неалібералізм, з той розніцай, што асноўная карпарацыя – гэта дзяржава. У нас няма мафіі – бо наша мафія – гэта карумпаваная “вертыкаль” улады. У нас няма дробнага бізнэсу, бо ен можа навучыць людзей быць самастойнымі і незалежнымі ад дзяржавы. Усе што у нас есць – гэта праца на невялікую колькасць прыбліжаных да ўладаў уласнікаў і чыноўнікаў, а пасля працы – алкагольнае забыцце, папулярнасць якога дасягнула неверагодных памераў. Калі ў сербіі была аксамітная рэвалюцыя, то ў беларусі – аксамітная дыктатура.

У такіх умовах, існаванне любой грамадскай ініцыятывы, мягка кажучы, не падтрымліваецца дзяржавай. Любая суполка, колькась удзельнікаў якой перавышае 100-200 чалавек аўтаматычна апыноўваецца пад наглядам міліцыі і КДБ. Наша панк-хардкор сцэна знаходзіцца ў цісках гэтай сістэмы. На словах мы дэкларуем сваю палітычную пазіцыю, але любая спроба здзейсніць штосьці на практыцы, тармазіцца яшчэ на ўзроўні думак і размоў паміж сабой. Я пытаю сябе – чаму – але не магу знайсці адказу. Можа, мы звыкліся да свайго палажэння палонных сістэмы, можа, мы проста развучыліся дзейнічаць самастойна?

А тым часам, у нас есць патэнцыял. Нас даволі шмат, мы маладыя і поўныя энергіі, якую страчваем у бессэнсоўным тусаванні, алкагольных і безалкагольных вечарынах, у “кухонных” размовах... Мы маглі б хоць паспрабаваць нешта зрабіць. Але не... Мы прыкрываемся жахам перад рэпрэссіямі, тым часам ведаючы, што нам не пагражае нічога істотнага. Нас не заб'юць, не будуць катаваць, нават не пасадзяць надоўга за краты. Чаго ж мы пужаемся? Чаму не можам дзейнічаць?

Штодзенная рутына забіла ў нас веру ў магчымасць палітычных змен. Мы такія ж апатычныя як і ўсе насельніцтва беларусі. Але мы яшчэ строім з сябе барацьбітоў...

А можа не ўсе яшчэ для нас згублена?

 

…inaction is a weapon of mass destruction…

FAITHLESS

Hosted by uCoz